Velcom па-беларуску!

Velcom  паведамляе аб стварэньні беларускай вэрсіі афіцыйнага сайта кампаніі www.velcom.by.

"Запуск беларускай вэрсіі сайта - гэта плянавы, стратэгічны крок нашай кампаніі. VELCOM - беларускі апэратар сотавай сувязі, таму мы рады даць нашым абанэнтам магчымасьць атрыманьня афіцыйнай і даведачнай інфармацыі на беларускай мове, - сказаў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара СП ТАА "Мабільная Лічбавая Сувязь" Мікалай Юшкевіч. - Акрамя таго, апытаньне карыстальнікаў нашай інтэрнет-старонкі, а таксама шматлікія звароты на адрас кампаніі, гавораць аб неабходнасьці і своечасовасьці гэтага новаўвядзеньня".

Для таго каб чытаць матэрыялы на беларускай мове, трэба націснуць адпаведную кнопку на галоўнай старонцы сайта.

Сёньня кампанія VELCOM выдае карыстальнікам інфармацыю на рускай, беларускай і англійскай мовах. Цяпер можна таксама аформіць падпіску на навіны і прэс-рэлізы кампаніі на любой з трох моў.

Jaryk 00:00, 19/05/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0784 seconds.